Беларусь, мажліва, згуляе ў футбол з Арменіяй 3 сакавіка

Источник материала:  
14.02.2010 10:45 — Новости Спорта

Пра гэта паведамляе Спорт-Экспресс са спасылкай на armsport.am.

3 сакавіка – гэтак званае «еўрапейскае акно», калі зборныя праводзяць таварыскія сустрэчы. Арменія напачатку мелася згуляць са зборнай Латвіі, але матч быў адменены. Таму найбольш верагодны варыянт, мяркуюць у тамтэйшай федэрацыі, Арменія – Беларусь.

Зборная Беларусі таксама запланавала правесці 3 сакавіка таварыскую гульню, але пакуль не знайшла суперніка.

Калі гэтая таварыская гульня і пройдзе, то зборныя згуляюць на Кіпры.

Нагадаем, што Беларусь будзе абыходзіцца без свайго капітана Аляксандра Глеба, які папрасіў галоўнага трэнера зборнай Бернда Штанге вызваліць яго ад гэтых абавязкаў.

Апроч таго, Глеб наогул можа не згуляць у таварыскіх гульнях Беларусі, каб лепш сканцэнтравацца на матчах за «Штутгарт». Глеб праводзіць за клуб на полі не больш за гадзіну. Вось і ў суботу ў гульні супраць «Гамбурга» беларускага паўабаронцу замянілі на 55-й хвіліне.

Што праўда, Глеб выходзіць на поле ў стартавым складзе.

←Дарья Домрачева заняла восьмое место в спринте на Олимпиаде-2010

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика