На Алімпіядзе ў Ванкуверы загінуў грузінскі саначнік

Источник материала:  
12.02.2010 23:35 — Новости Спорта

У Ванкуверы ў пятніцу памёр грузінскі саначнік Надар Кумарыташвілі. Ён атрымаў смяротную траўму падчас трэніровачнага заезду.

На Алімпіядзе ў Ванкуверы загінуў грузінскі саначнік
Надар Кумарыташвілі вылятае з трасы. Фота AFP.

Спартовец страціў кіраванне над сваімі санкамі, урэзаўся ў сцяну трэка і на хуткасці 145 км/г вылецеў з трасы.

Медыцынская брыгада адразу кінулася на дапамогу. А праз восем хвілін Кумарыташвілі быў адпраўлены верталётам у бальніцу, але там выратаваць спартоўца не здолелі.

Крыху раней двухразовы аімпійскі чэмпіён італьянец Армін Цогелер на той жа трасе таксама не даў рады кіраванню санкамі, але пазбегнуў сур’ёзных пашкоджанняў.

Грузінская дэлегацыя заявіла, што не выключана, што здымецца з Алімпіяды, паколькі спартоўцы перабываюць у шоку.

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Жак Раге скзааў наступнае: "Усе нашыя думкі - з сям"ёй, сябрамі і калегамі спатроўца. Уся алімпійская сям"я уражана гэтай трагедыяй, якая кідае цень на Гульні".

←Гутарович выиграл третий этап "Тура Средиземноморья"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика