Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы
Аргкамітэт Гульняў у Ванкуверы — Алімпіяда пачынаецца 12 лютага — можа перанесці частку спаборніцтваў на адкрытым паветры ў Калгары, за 130 км ад Ванкувера.
Гэта звязана з тым, што цёплае надвор’е, насуперак прагнозам сіноптыкаў, працягвае бязлітасна нішчыць снег на горных схілах.
Такое цёплае надвор’е было апошні раз у Канадзе ў студзені 1937 г.
Зараз тэмпература паветра не дазваляе запусціць снежныя гарматы і арганізатарам прыйшлося задзейнічаць грузавыя аўтамабілі і верталёты. У найбольш жорсткіх умовах знаходзяцца сноўбардысты і фрыстайлеры — іх трэніровачны перыяд скарочаны з пяці дзён да трох, што вельмі мала для акліматызацыі і адаптацыі да вышыні і ўмоў спаборніцтваў.
Кожныя тры‑пяць хвілін верталёты скідваюць чарговую порцыю снегу на схіл. Акрамя таго, грузавікі завозяць снег з суседніх горных вяршыняў.
На 12 лютага ў самім Ванкуверы ўдзень прагназуецца +9 градусаў цяпла, уначы +7.
Цягам наступнага тывдня таксама будзе трымацца цёплае надвор’е, слупок тэрмометра не апусціцца ніжэй за +4.
У Калгары 12 лютага ўначы будзе мінус 10 градусаў марозу, днём — мінус 7.