Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак
09.02.2010 13:25
—
Новости Спорта
Дарадца прэзідэнта мадрыдскага «Рэала» легендарны французскі паўабаронца Зінедзін Зідан сумесна з легендай уругвайскага футбола Энца Франчэсколі запускае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак.
Па ўсім свеце будзе праводзіцца кастынг 16‑гадовых гульцоў. Адабраныя журы таленты потым будуць жыць у лагеры паводле распарадку, прынятым у прафесійных клубах.
Сачыць за жыццём удзельнікаў праекту можна будзе ў рэжыме рэаліці‑шоу. З юнымі футбалістамі будуць працаваць трэнеры, спецыялісты па фізічнай падрыхтоўцы, псіхолагі і дыетолаг. А пераможца атрымае магчымасць у наступным сезоне прайсці перадсезонную падрыхтоўку з адной з камандаў іспанскай Прымеры.