Наталля Цылiнская зноў стала матуляй

Источник материала:  

Наталля Цылiнская зноў стала матуляйБеларус Уладзiмiр Самсонаў заняў другое месца на прэстыжных спаборнiцтвах па настольным тэнiсе "Топ-12" з удзелам лепшых еўрапейскiх майстроў малой ракеткi.

У нямецкiм Дзюсельдорфе ў фiнальным паядынку Уладзiмiр Самсонаў (2-гi нумар еўрапейскага рэйтынгу) саступiў немцу Цiма Болю — 2:4. На папярэднiм этапе наш суайчыннiк перайграў з аднолькавым лiкам 4:1 нямецкага тэнiсiста Крысцiяна Зюса i шведа ёргена Персана. У чвэрцьфiнале зноў з тым жа лiкам беларус перайграў харвата Зорана Прымораца, а ў матчы за выхад у фiнал разграмiў аўстрыйца Чэн Вейксiна — 4:0. У жаночых спаборнiцтвах беларуска Вiкторыя Паўловiч не здолела выйсцi ў чвэрцьфiнал.

Наталля Цылiнская зноў стала матуляй

Васьмiразовая чэмпiёнка свету па веласпорце, бронзавы прызёр Алiмпiйскiх гульняў у Афiнах 34-гадовая Наталля Цылiнская ў другi раз стала матуляй. 5 лютага ў яе нарадзiлася дзяўчынка.

У першым сталiчным раддоме Наталлi зрабiлi Кесарава сячэнне. І матуля, i немаўля адчуваюць сябе добра, паведамляе "Салiдарнасць". Нагадаем, што ў адной з самых адметных беларускiх спартсменак ёсць i старэйшая дачка Маша — ёй зараз 12 гадоў.

Алена КРАВЕЦ.

←Пять новостей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика