Бернд Штанге: Мы сустрэнемся з цікавымі камандамі
08.02.2010
—
Новости Спорта
"Мы павінны быць упэўнены ў сваіх магчымасцях. У нас моцная каманда. Я настроены аптымістычна", — заявіў нямецкі спецыяліст.
Ён таксама паведаміў, што адносна таварыскіх матчаў зборнай "з'явіліся нейкія варыянты". "Пакуль казаць пра іх не буду, таму што трэба дачакацца афіцыйнага пацвярджэння", — растлумачыў Штанге.
На думку старшыні БФФ Генадзя Нявыгласа, беларускай зборнай "дасталіся няпростыя сапернікі". "Францыя, Боснія і Герцагавіна, Румынія — тры каманды, якія знаходзяцца вышэй за нас у рэйтынгу. Але я мяркую, што мы павінны з імі змагацца на роўных. Будзем гуляць і настройвацца на кожны матч. Узровень нашай зборнай значна ўзрос, і мы зможам дамагчыся станоўчага выніку. Боснія і Герцагавіна — вельмі няпростая для нас зборная. З албанцамі мы гулялі не адзін раз. На выездзе з імі, як з любымі балканцамі, гуляць няпроста, але статыстыка на нашым баку. Думаю, і гэтым разам зможам іх перамагчы", — заявіў Нявыглас.
Згодна з вынікамі лёсавання ў адборачнай групе D Беларусь сустрэнецца са зборнымі Францыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Албаніі і Люксембурга.
У фінальную частку Еўра-2012, якая пройдзе ў Польшчы і ва Украіне, выходзяць пераможцы дзевяці груп і лепшая сярод другіх каманд. Астатнія восем другіх зборных разыграюць апошнія чатыры пуцёўкі на Еўра-2012 у стыкавых матчах. Польшча і Украіна як гаспадары чэмпіянату вызвалены ад кваліфікацыйнага адбору.