ФК «Масква» не возьме ўдзелу ў расійскай прэм'ер-лізе 2010
![]() на фота галоўны трэнер клуба, чарнагорскі спецыяліст Міядраг Божавіч. |
«Нарыльскі нікель» — асноўны акцыянер футбольнага клуба «Масквы» — не мае намеру пакідаць клуб у прэм’ер‑лізе на чэмпіянат Расіі‑2010.
Пра гэта было абвешчана на сённяшняй прэс‑канферэнцыі прадстаўнікоў «Нарнікеля».
Нагадаем, што напярэдадні «гараджане» атрымалі ад РФС ліцэнзію для ўдзелу ў чэмпіянаце, паведамляе Спорт-Экспресс.
***
ФК «Масква» быў заснаваны ў 1997 г. як «Тарпеда-ЗІЛ» (Ад 2005 года - ФК «Масква»).
У вышэйшым дывізіёне выступаў ад 2001 года, найвышэйшае дасягненне - 4-е месца ў чэмпіянаце 2007 года, у сезоне-2009 клуб фінішаваў на 6-м месцы.
За ФК «Масква» заяўленыя тры беларускія галікперы:
Ілля Гаўрылаў (у асноўным складзе не гуляў), Антон Амельчанка і галкіпер зборнай Беларусі, капітан ФК «Масква» у сезоне 2009 Юры Жаўноў.
Вясной 2003 года клуб трэніраваў беларускі спецыяліст Сяргей Алейнікаў.