Удзельнікі «Матчу зорак КХЛ» ледзь не трапілі ў авіякатастрофу пад Мінскам
Зоркі сусветнага і расійскага хакея, якія прынялі 30 студзеня ўдзел у «Матчы зорак Кантынентальнай хакейнай лігі» (КХЛ) у Мінску, ледзь не патрапілі ў авіякатастрофу, паведаміла крыніца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
«Удзельнікі зорнага матчу прыляцелі ў сталіцу Беларусі чартэрным рэйсам Масква — Мінск. Перад пасадкай экіпаж самалёта ТУ‑204 апавясціў дыспетчараў, што ўзнікла моцная вібрацыя рухавіка, ды адключыў рухавік», — расказаў ён.
Самалёт здзейсніў пасадку ў Мінску 30 студзеня ў 10.46 часе на адным рухавіку. Для перавозкі удзельнікаў «Матча зорак КХЛ» быў зафрахтаваны самалёт ТУ‑204 расійскай авіякампаніі Red Wings.
Па хакеістаў у тэрміновым парадку прыбыў іншы самалёт з Расіі. Спартсмены вылецелі ў Маскву 30 студзеня ў 21.46.
Самалёт Ту‑204 з няспраўныя рухавіком застаецца ў міжнародным аэрапорце Мінск, чакаецца, што для яго рамонту прыбудуць спецыялісты з Расіі.