7 лютага пройдзе лёсаванне Еўра—2012

Источник материала:  
01.02.2010 12:03 — Новости Спорта

7 лютага ў Варшаве адбудзецца лёсаванне адборачных груп да чэмпіянату Еўропы па футболе, што пройдзе ў 2012 годзе ў Польшчы і ва Украіне.

Пачатак а 13:00 паводле мінскага часу. Лёсаванне будзе паказваць у жывым эфіры тэлеканал Еўраньюс.

Усе каманды будуць размеркаваныя на дзевяць груп. У шасці групах будзе па шэсць зборных, а яшчэ ў трох — па пяць. У фінальную стадыю выйдуць 14 лепшых зборных, якія складуць кампанію гаспадарам турніру Украіне і Польшчы.

У фінальную стадыю наўпрост выйдуць пераможцы дзевяці груп і каманда, якая заняла другое месца з найлепшымі паказчыкамі.

У лістападзе 2011 года астатнія чатыры пуцёўкі ў фінальную стадыю ў стыкавых матчах разыграюць іншыя восем камандаў, якія фінішавалі другімі.

У адпаведнасці з календаром міжнародных матчаў з верасня 2010‑га па кастрычнік 2011‑га каманды з адной групы правядуць паміж сабой па матчу дома і на выездзе.

Пасеў камандаў па кошыках:

Кошык 1: Іспанія (чэмпіён), Нямеччына, Галандыя, Італія, Англія, Харватыя, Партугалія, Францыя, Расія.

Кошык 2: Грэцыя, Чэхія, Швецыя, Швейцарыя, Сербія, Турцыя, Данія, Славакія, Румынія.

Кошык 3: Ізраіль, Балгарыя, Фінляндыя, Нарвегія, Ірландыя, Шатландыя, Паўночная Ірландыя, Аўстрыя, Боснія‑Герцагавіна.

Кошык 4: Славенія, Латвія, Венгрыя, Літва, Беларусь, Бельгія, Уэльс, Македонія, Кіпр.

Кошык 5: Чарнагорыя, Албанія, Эстонія, Грузія, Малдова, Ісландыя, Арменія, Казахстан, Ліхтэнштэйн.

Кошык 6: Азербайджан, Люксембург, Мальта, Фарэрскія выспы, Андора, Сан‑Марына.

Зборная Беларусі, як бачым, знаходзіцца ў 4‑м кошыку, гэта азначае, што ёй не трапяцца ў групу каманды з гэтага самага кошыка.

←Победителем II этапа чемпионата Беларуси по ловле рыбы на мормышку стала минская команда "МАГМА-1"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика