Шайба забіла хакейнага арбітра ў Швецыі
31.01.2010 14:59
—
Новости Спорта
Шведскі арбітр Роланд Хедберг загінуў падчас матчу юнацкіх камандаў «Солефтэа» і «Хусум» пасля трапляння ў яго шайбы.
Праўда, пакуль невядома, ці атрымаў 62-гадовы арбітр смяротную траўму ў выніку трапляння шайбы альбо атрымаў яе ў выніку ўдару галавой ад лёд пры падзенні.
Арбітр памёр па дарозе ў бальніцу.