Матч зорак КХЛ беларускiя балельшчыкi ўбачаць у прамым эфiры
28.01.2010
—
Новости Спорта
30 студзеня тэлеканал "ЛАД" будзе весцi прамую трансляцыю матчу зорак Кантынентальнай хакейнай лiгi, якi адбудзецца ў сталiчным комплексе "Мiнск-Арэна".
На лёдзе сустрэнуцца найлепшыя майстры лiгi — каманда вядучых расiйскiх хакеiстаў на чале з Аляксеем Яшыным (СКА) i каманда замежных гульцоў, якая выступае ў чэмпiянаце з капiтанам Ярамiрам Яграм ("Авангард").
Дарэчы, летась сустрэча ў Маскве на Чырвонай плошчы завяршылася перамогай замежнiкаў 7:6, так што суботнi матч у "Мiнск-Арэне" стане для каманды Яшына неблагой магчымасцю ўзяць рэванш за мiнулую паразу.
Прамая трансляцыя матчу, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампанii, пачнецца на "ЛАДзе" ў 15.30.