Уэйн Грэцкі прыедзе ў Мінск на «Матч усіх зорак КХЛ»
27.01.2010 15:58
—
Новости Спорта
Пра гэта паведаміў на пасляматчавай прэс‑канферэнцыі 26 студзеня галоўны трэнер санкт‑пецярбурскага СКА Бары Сміт.
Гаворка вялася пра дзень народзінаў Грэцкі (26 студзеня), і Сміт сказаў, што мае асабіста павіншаваць хакеіста ў Мінску на матчы усіх зорак КХЛ.
***
Як вядома, беларускія і ўкраінскія даследчыкі сцвярджаюць, што дзед самага славутага хакеіста ХХ ст паходзіў або з Беларусі, або з Украіны.
Што да Беларусі, то адразу некалькі раёнаў прэтэндуюць на тое, каб стаць гістарычнай радзімай Грэцкі. Прынамсі так выодзяць тамтэйшыя краязнаўцы.