«Дынама» пайшло з малатка: Пелтанен і Плат працягнуць кар’еру ў ЦСКА

Источник материала:  
26.01.2010 22:46 — Новости Спорта

Як стала вядома Sports.ru, форварды мінскага «Дынама» Віле Пелтанен і Джэф Плат працягнуць кар’еру ў ЦСКА. У абмен на гульцоў мінчукам дастануцца выгоды з наступнага драфту ў КХЛ.

Такім чынам у аўторак Пелтанен і Плат згулялі ў складзе «Дынама» свой апошні матч (супраць «Атланта» – 2:3), а пасля гульні абодва ўжо едуць у Маскву.

Раней паведамлялася, што Пелтанен пяродзе ў казанскі «Ак Барс».

Нагадаем, што колькі тыдняў таму ў «Ак Барс» з Мінска з’ехаў Ханэс Хювенен.

Мінскае «Дынама» захоўвае хіба тэарэтычныя шанцы на плей-оф.

За восем гульняў да канца рэгулярнага чэмпіянату беларускі клуб займае ў Заходняй канферэнцыі 11-е месца з 56 баламі.

Ад зоны плей-оф клуб аддзяляюць 11 балаў.

У рыжскага «Дынама», якое ідзе восьмым, 67 балаў. Сёння рыжане атрымалі валявую перамогу ў гасцях над «Северсталлю» з лікам 4:3. Прычым рыжане саступалі па ходзе матчу 0:3.

9-м ідзе «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) – 64 балы, у «Северсталі» – 62 балы. Усе дружыны правялі па 48 матчаў.

ЦСКА, дарэчы, ідзе сёмым з 73 баламі. І фактычна гарантаваў сабе месца ў накаўт-раўнзе.

У сераду «Тарпеда» згуляе з «Нафтамікам»,

у чацвер мінскае «Дынама» ў гасцях згуляе з лідэрам Заходняй канферэнцыі СКА, рыжскае «Дынама» ў гасцях з «Атлантам», а «Северсталь» дома – з маскоўскім «Дынама».

1 лютага пройдзе гульня «Дынама» Рыга – «Дынама» Мінск. Матч адбудзецца ў сталіцы Латвіі.

←Новополоцкий "Химик-СКА" потерпел 21-е поражение подряд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика