Мінскае «Дынама» яшчэ больш ускладніла сабе задачу прабіцца ў плэй‑оф Кантынентальнай хакейнай лігі.
У аўторак беларусы саступілі мыцішчанскаму «Атланту». Матч увогуле пачаўся з канфузу для мінчан. Ужо на 45‑ай секундзе гульні Ян Буліс змог вывесці гаспадароў наперад. Першы перыяд так і скончыўся.
А ў другім перыядзе «Дынама» адплаціла «Атланту» ягонай жа манетай. Швед Юнас Андэрсан змог адыгрыць шайбу ўжо на 43‑яй секундзе. Відэапрагляды нічога не змянілі — 1:1.
Ну а роўна на экватары матча Аляксандр Бараўкоў, які вярнуўся ў Беларусь пасля працяглай сібірскай адысеі, вывеў мінчан наперад.
Што праўда, сысці на другі перапынак пры перавазе ў ліку не атрымалася. Пасля выдалення сына галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Міхаіла Захарава Канстанцін. І ўсё той жа Ян Буліс скарыстаў колькасную перавагу — 2:2.
Ну а перамогу расійскаму клубу прынёс Мікалай Жэрдзеў у пачатку перыяду трэцяга перыяду. Нешта змяніць у Аляксандра Андрыеўскага так і не атрымалася. Пройгрыш — 2:3.
У мінскага «Дынама» па‑ранейшаму засталося 56 пунктаў пасля 48 гульняў. Ад зоны плэй‑оф каманда адстае на 9 пунктаў.
Наступную сустрэчу «зубры» правядуць 28 студзеня ў Санкт‑Пецярбурзе супраць СКА.