Кароль бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі падпісаў кантракт з польскай «Ягелоніяй»

Источник материала:  
26.01.2010 11:15 — Новости Спорта

Агледзіны бразільскага форварда ФК «Гомель» Майкона Rажэрыу Сілвы Каліжуры (Майкона) ў клубе элітнага польскага дывізіёна «Ягелоніі» з Беластока скончыліся паспяхова.

Найлепшы бамбардзір мінулага чэмпіяната Беларусі (15 мячоў за 26 матчаў) Майкон у пятніцу прыбыў у «Ягелонію».

Візіт скончыўся падпісаннем у панядзелак чатырохгадовага кантракта, паведамляе sport.pl

***

«Ягелонія» (Беласток) пасля 17 тураў займае 10‑ы радок у чэмпіянаце Польшчы (выступаюць у экстралізе 16 камандаў), маючы на рахунку 16 балаў. Праўда, клуб мае шэсць перамог, восем нічых і тры паразы. Але перад пачаткам сезона з яго былі знятыя 10 пунктаў, інакш «Ягелонія» была б зараз на 6 месцы з 26 пунктамі.

Чэмпіянат Польшчы адновіцца 28 лютага. «Ягелонія» на выездзе згуляе з «Каронай» з Кельцаў.

З познанскім «Лехам», з якім падпісаў кантракт найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі 20009 Сяргей Крывец, «Ягелонія» згуляе 20 сакавіка на выездзе.

Кароль бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі падпісаў кантракт з польскай «Ягелоніяй»
Майкон у матчы з варшаўскай «Легіяй». У 2008-м у 1-м кваліфікацыйным раўндзе Кубку УЕФА
«Гомель» быў біты «Легіяй» - 0:0, 1:4, прычым паразу пацярпеў на сваім полі.

←Гимнастки Мелита Станюта, Анна Рябцева и Наталья Лещик представят Беларусь на этапе Кубка мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика