Азаранка ў васьмёрцы наймацнейшых на «Аўстраліян Оўпэн»

Источник материала:  
25.01.2010 15:43 — Новости Спорта

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал першага сёлета турніру «Вялікага Шлема» «Аustralian Open».

У 1/8 фіналу наша зямлячка змагла перайграць расіянку Веру Званарову. Азаранка была пасеяная на турніры пад нумарам сем, а Званарова — пад дзевятым. Гэтыя тэнісісткі ўжо чатыры разы сустракаліся паміж сабой, але ўвесь час перамога аказвалася за расіянкай.

На гэты раз Званарова таксама досыць упэўнена выйграла першы сэт (6:4). У другім Вера зноў адчувала сябе досыць камфортна. Яна выйгравала з лікам 4:2, і мела сваю падачу. Аднак беларуска ўзяла той гейм, і два наступныя таксама (6:4).

У вырашальным трэцім сэце Званарова не мела ні фізічных, ні псіхалагічных сілаў супрацьстаяць беларусцы. Азаранка не аддала суперніцы ніводнага гейма — 6:0.

У чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Серэнай Уільямс. Амерыканка выйграла ў аўстралійкі Саманты Стосур — 6:4, 6:2.

←Вырастить сильных конькобежцев в Беларуси реально через 6-8 лет - Шичко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика