Мінспорту разлічвае на алімпійскія медалі ў біятлоне і фрыстайле
Міністэрства спорту і турызму Беларусі разлічвае на алімпійскія медалі ў біятлоне і фрыстайле. Пра гэта паведаміў шэф беларускай місіі на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы, намеснік міністра спорту і турызму Дзмітрый Шычко сёння ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
«Разлічваем на ўдалае выступленне ў біятлоне (Даша Домрачава), а таксама нашых фрыстайлістаў,
— сказаў ён. — Там добрая канкурэнцыя ў камандзе — Дашчынскі, Грышын, Кушнір. Усё гэта спартоўцыы з імёнамі». У лыжнай гонцы канкурэнцыю прадстаўнікам іншых краін можа скласці Сяргей Далідовіч.
Задача мінімум для Мінспорту — паказаць вынік не горш, чым на папярэдніх Алімпіядах, то бок прывезці з Гульняў хаця б два медалі.
«Калі ўдасца заваяваць больш — будзе прыемна, гэта будзе крокам наперад. Зрэшты такога задання ніхто не ставіць», ‑ адзначыў Дзмітрый Шычко, параўнаўшы Алімпійскія гульні з конкурсам на музычным фестывалі, у якім прадказаць вынік таксама цяжка.