Гус Хідынк пакідае зборную Расіі
Гус Хідынк пакіне зборную Расіі. Пра гэта карэспандэнту Sports.ru на ўмовах ананімнасці паведаміла надзейная крыніца ў найбліжэйшым атачэнні галандца.
Паводле яго словаў, Гус атрымаў «ясны сігнал ад прадстаўнікоў будучага прэзідэнта РФС, што той у яго паслугах патрэбы больш не мае». Падобна на тое, што сыход будзе залежаць ад інтэнсіўнасці цікавасці да Хідынка іншых імаверных працадаўцаў: «Ювентуса», «Ліверпуля». Магчыма, галандзец зойме пасаду тэхнічнага дырэктара «Чэлсі».
Ускосным пацверджаннем інфармацыі могуць служыць словы агента Хідынка Кеса ван Ньювенхайзена, прамоўленыя ў інтэрв’ю Mail on Sunday. «Сяргей Фурсенка [будучы прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза] хоча бачыць у стырна зборнай больш таннага трэнера.
Раней паведамлялася, што Хідынк атрымліваў у год 7 млн еўра чыстымі. Большы намінальны заробак быў толькі ў трэнера зборнай Англіі Фабіё Капэла — 7 млн еўра.
***
Хідынк кіраваў зборнай Расіі ад 2006 года. Дзякуючы яму расіяне рэзка ўзняліся ў сусветным футбольным рэйтынгу, выйшлі на Еўра‑2008, дзе дабраліся да паўфіналу, абыграўшы ў чвэрцьфінале зборную Галандыі.
Адбор на чэмпіянат свету па футболе — 2010 падапечныя Гуса Хідынка прайгралі: яны занялі другое месца ў сваёй групе, прапусціўшы наперад Нямеччыну, а ў стыкавых матчах саступілі па суме двух матчаў Славеніі (2:1, 0:1).