Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (7-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паўтарыўшы мінулагодняе дасягненне.
23 студзеня ў трэцім крузе Азаранка за гадзіну выйграла ў Таццяны Гарбін з Італіі (62) — 6:0, 6:2.
У першым раундзе беларуска перамагла францужанку Стэфані Каэн-Аларо (116) — 6:2, 6:0, а ў другім — швейцарку Стэфані Фёгеле (74) — 6:4, 6:0.
Наступнай суперніцай Азаранкі будзе расіянка Вера Званарова (9),
якая абыграла ў 1/16 фіналу аргентынку Гізэлу Дулько (36) — 6:1, 7:5.
Лік асабістых сустрэч Азаранкі і Званаровай на карысць расійскай спартсменкі — 4:0.
У міжсезонне тэнісісткі абмяняліся трэнерамі: з Азаранкай займаецца былы коўч Званаровай француз Самюэль Сюмік, а са Званаровай — былы трэнер Азаранкі партугалец Антоніё ван Грыхен.