Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі – на праглядзе ў Беластоку
22.01.2010 11:39
—
Новости Спорта
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі і ФК «Гомель» сезона‑2009 Майкон Каліжуры адправіўся на прагляд у польскі клуб «Ягелонія» (Беласток).
Сёння бразілец прыехаў у новую каманду і будзе там да канца студзеня. У выпадку паспяховага праходжання прагляду бакі гатовыя заключыць трансфернае пагадненне.
«Ягелонія» (Беласток) пасля 17 тураў займае 11‑е месца ў чэмпіянаце Польшчы (з 16 камандаў), маючы ў актыву 16 балаў.
Цікавасць да Майкона таксама праяўляюць азербайджанскі «Хазар» і мінскае «Дынама».
Нагадаем, што найлепшы футбаліст мінулага чэмпіянату Сяргей Крывец (БАТЭ) заключыў кантракт з познанскім «Лехам».