Беларускія гандбалісты два дні не могуць вярнуцца з Кіпра

Источник материала:  
19.01.2010 15:25 — Новости Спорта
У самалёт нашай каманды патрапіла шаравая маланка. Сёння зборная рознымі групамі нарэшце вылеціць дадому.

Зборная Беларусі па гандболе сёння ўвечары вяртаецца дадому з Кіпра. Як паведаміў Еўрарадыё выканаўчы дырэктар федэрацыі гандбола Юрый Цярэшчанкаў, спартоўцы прыляцяць двума рэйсамі.

Юры Цярэшчанкаў: “Яны пераначавалі там. І зараз іх будуць двума рознымі рэйсамі адпраўляць дадому. Ляцяць асноўнай групай праз Маскву і 6 чалавек – праз Вену. Ну і, у прынцыпе, прылятаюць сёння ўвечары прыкладна ў адзін час: з Масквы – а 22:40, з Вены – а 22:45”.

Нагадаем, у самалёт авіякампаніі “Аўстрыйскія авіялініі”, на якім павінны былі вяртацца спартоўцы, трапіла шаравая маланка. У выніку, гандбалісты затрымаліся на Кіпры яшчэ на два дні.

←Юниорский хоккейный «Турнир шести наций» пройдет в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика