
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге і яго асістэнт Харальд Ірмшэр прыляцелі ў Мінск пасля праведзеных у Нямеччыне калядных вакацыяў. Па звестках "Прессбола", Штанге падпісаў з Беларускай федэрацыяй футболу новы кантракт да 30 лістапада 2011 года.Неўзабаве Штанге належыць даўкамплектаваць трэнерскі штаб зборнай дадатковымі памочникамі, вызначыцца са спарынг-партнёрам на 3 сакавіка — фіксаваную дату для таварыскіх матчаў у міжнародным календары ФІФА.
А 7 лютага Штанге будзе прысутнічаць у Варшаве на лёсаванні адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012, якая вызначыць сапернікаў беларускай зборнай у кваліфікацыйнай групе.