Строга па графiку. Пакуль без плэй-оф
Чэмпiянат Кантынентальнай хакейнай лiгi выходзiць на сваю фiнiшную прамую. Апошнiя туры яшчэ больш заблыталi працэс вызначэння шаснаццацi лепшых камандаў, якiя працягнуць барацьбу на стадыi плэй-оф. Мiнскае "Дынама" пакуль не страцiла шанцаў заваяваць пропуск у гульнi на выбыванне i вядзе ўпартую барацьбу з шэрагам непасрэдных супернiкаў. Вашай увазе агляд двух паядынкаў "бела-блакiтных". Форма трошкi незвычайная. Дапоўненай сенсацыйнай звесткаю са стане клуба.
Перыяд першы. Коваль i кавалi.
Вяртаючыся з далёкага Хабараўска, "дынамаўцы" зазiрнулi ў госцi да новакузнецкага "Металурга", каманды, якая асаблiвых зорак не хапае, але нiкому так проста не саступiць. Тым больш на вачах сваiх гледачоў. Але мiнчане ўжо не раз даказвалi: у першым перыядзе яны могуць абгуляць не толькi "Металург" — любога. Шайба Варламава, якi, дарэчы, паступова выходзiць у лiдары каманды, стала лагiчным мосцiкам да двуххвiлiннага спурту ў другой дваццацiхвiлiнцы, калi Плат, Кулакоў i зноў Варламаў з iнтэрвалам у 81 секунду галявымi кiдкамi выкавалi гасцявую перамогу. Гаспадары ж здолелi прабiць нашага Коваля толькi адзiн раз. Паядынак стаў адным вялiкiм першым перыядам, калi "зубры" кантралявалi сiтуацыю на пляцоўцы i гулялi па-швейцарску (цi, больш дакладна — "па-кубкашпэнглераўску").
Перыяд другi. Традыцыi i развiтаннi.
Тут абяцаная сенсацыя. Хоць ужо i не сенсацыя, а самы сапраўдны факт — лепшы бамбардзiр "Дынама" Ханэс Хювенен перайшоў у казанскi "Ак Барс". Як паведамiў генеральны дырэктар "бела-блакiтных" Аляксандр Белы, сваю зацiкаўленасць у фiнскiм нападаючым клуб са сталiцы Татарстана выказаў яшчэ да Новага года. Кiраўнiцтва мiнчан паведамiла пра гэта самому хакеiсту, i той вырашаў паспрабаваць сябе ў складзе чэмпiёнаў КХЛ. Безумоўна, за суадносную грашовую кампенсацыю ад "барсаў", але замянiць "Хювi", як яго ласкава называюць (цi ўсё ж — называлi) дынамаўскiя заўзятары, будзе складана. За два сезоны Ханэс правёў 57 гульняў, у якiх набраў 47 галявых балаў. Што да традыцый, то яны ўсё больш сумныя. Узяць бы i наогул адмянiць гэтую частку гульнi... Другi перыяд суботняга матча з маскоўскiм ЦСКА добра ўпiсаўся ў шэраг такiх жа праваленых дваццацiхвiлiнак у сярэдзiне розных гульняў сезона. Адказам на пытанне "чаму?" можа быць аналiз перадсезоннай падрыхтоўкi каманды. Яшчэ пад кiраўнiцтвам Глена Хэнлана. Функцыянальнай базы не хапае амаль у кожным туры. Што ўжо казаць, калi ты праводзiш дзявятую гульню за пятнаццаць каляндарных дзён.
Перыяд трэцi. У чаканнi адпачынку i... аншлагу.
Самае цiкавае — апошнi перыяд змагання з армейцамi выдаўся даволi прыстойным. Асаблiва другая яго палова. Моманты, каб зраўняць лiк, былi. Праўда, галкiпер гаспадароў Барулiн быў супраць i захаваў лiк 2:1 на карысць масквiчоў. На тым i разышлiся. Адны ў далёкае турнэ па расiйскiх прасторах, другiя — на радзiму, дзе чакае зусiм невялiчкi адпачынак i падрыхтоўка да дэбюту на "Мiнск-Арэне". Паслязаўтра, 14 студзеня, мiнчане прымаюць на ёй лiдара ўсяго турнiру — магнiтагорскi "Металург". I, шчыра прызнацца, iм хацелася б пабачыць аншлаг на трыбунах пятнацацiтысячнага палаца. Тады i "першых" перыядаў набярэцца пабольш, i "другiя" будуць абмiнаць беларускую каманду. Усё ў нашых руках!
Яўген ВАРАКСА, фота khl.ru