Чырвоная Армія перамагла беларусаў

Источник материала:  
09.01.2010 18:12 — Новости Спорта

9 студзеня ў матчы рэгулярнага чэмпіяната Кантынентальнай хакейнай лігі мінскія дынамаўцы прайгралі ў гасцях ЦСКА з лікам 1:2.

Беларускі клуб закінуў першую шайбу – на 19-й хвіліне вызначыўся Сяргей Варламаў, але потым ЦСКА зраўняў лік і выйшаў наперад – 2:1. Двойчы вызначыўся Аляксандр Суглобаў.

Наступную серыю матчаў дынамаўцы правядуць у Мінску, прычым гуляць будуць у «Мінск-Арэне».

14-га студзеня пройдзе гульня з лідэрам Усходняй канферэнцыі магнітагорскім «Металургам».

16-га – з «Аўтамабілістам», 18-га – з «Трактарам».

Заходняя канферэнцыя: СКА – 92 (42 гульні), МВД – 78 (42), Дынама Масква – 78 (41), Лакаматыў – 77 (43), Спартак – 68 (41), Атлант – 71 (42), ЦСКА – 65 (42), 8. Тарпеда – 59 (42),

9. Дынама Рыга – 53 (41), 10. Северсталь – 53 (42), 11. Дынама Мінск – 50 (42), Віцязь – 32 (40).

Дынамаўцам засталося правесці 15 матчаў.

←Хоккей. Бобруйск и Новополоцк вновь проиграли

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика