«Сэлтык» вырашыў не набываць Верхаўцова

Источник материала:  
02.01.2010 15:02 — Новости Спорта

Шатландскі «Сэлтык» вырашыў пакуль не набываць абаронцу зборнай Беларусі і наваполацкага «Нафтана» Дзмітрыя Верхаўцова.

«Сэлтык» вырашыў не набываць Верхаўцова
Верхаўцоў адбірае мяч ва Уэйна Руні ў матчы Англія - Беларусь.

Дзмітры прыбыў у Глазга на медыцынскі агляд некалькі дзён таму і чакалася, што найбліжэйшымі днямі будзе падпісаны кантракт.

Але галоўны трэнер кельтаў Тоні Моўбрэй вырашыў не падпісваць кантракт, тактычна прапанаваўшы вярнуцца да абмеркавання кандыдатуры 23-гадовага абаронцы наступным летам.

Моўбрэй зазначыў, што беларус – някепскі абаронца, што добра глядзеўся ў матчах адборачнага турніру да чэмпіянату свету на футболе са зборнай Англіі.

Дарэчы, каб пераход Верхаўцова ў «Сэлтык» здзейсніўся, сума трансфера склала б 500 тыс. фунтаў, паведамляе BBC sport.

←Тайсон избежал наказания за драку с фотографом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика