Пераход Глеба ў «Штутгарт» прызнаны самым няўдалым трансферам бундэслігі

Источник материала:  
28.12.2009 22:36 — Новости Спорта

Беларускі паўабаронца «Штутгарта» Аляксандр Глеб заняў першае месца ў дзясятцы самых няўдалых трансфераў бундэслігі ў гэтым сезоне, піша Прессбол.

На другой пазіцыі Анатоль Тымашчук, які перайшоў у «Баварыю» з «Зеніта».

Цікава, што год таму сыход Глеба з лонданскага «Арсенала», за які ён правёў тры гады (2005—2008), у «Барселону» быў прызнаны адным з самых няўдалых трансфераў сезона, маўляў, беларус не апраўдаў аддадзеных за яго грошай.

Глеб перайшоў у «Штутгарт» з «Барселоны» летам 2009 года, але ён працягвае належыць «Барсе». Беларус выступаў за нямецкі клуб у 2001—2005 гадах, адкуль сышоў у «Арсенал».

←Киевский «Сокол» выиграл по буллитам у «Гомеля»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика