Біятланістка Дар’я Домрачава выступіць у Каляднай гонцы зорак у Нямеччыне
Сёння (панядзелак) у нямецкім Гельзенкірхене адбудзецца традыцыйнае біятлоннае шоу «Калядная гонка зорак». У ёй возьме ўдзел і беларуская біятланістка Дар’я Домрачава.
Арганізатары размеркавалі ўсіх удзельнікаў на 10 мяшаных пар, прычым Дар’і Домрачавай давядзецца выступіць у дуэце з аўстрыйскім біятланістам Дамінікам Ландэртынгерам.
Астатнія міні‑каманды склалі: Міхаэль Грайс — Сімонэ Хаўсвальд (Нямеччына), Аксана Хвастэнка — Андрэй Дзярызямля (Украіна), Каці Вільгельм (Германія) — Крыстаф Зуман (Аўстрыя), Магдалена Гвіздон — Томаш Сікора (Польшча), Вольга Зайцава — Максім Чудаў (Расія), Ева Тофалві (Румынія) — Даніэль Граф (Нямеччына), Мары Лаур Бруне — Вэнсан Дэфран (Францыя), Лэні Барнс — Джэй Хакінен (ЗША), Сольвейг Рогстад — Тар’е Боэ (Нарвегія).
Спаборніцтвы пройдуць у два этапы: мас‑старт і гонка пераследу, якія падзеліць 45‑хвілінны перапынак.
Гонкі праводзяцца ў фармаце мяшанай эстафеты, калі спартсмены пасля кожнага круга змяняюць адзін аднаго. Абодвум удзельнікам камандаў трэба прабегчы па дзевяць колаў (даўжыня кожнага — 1,2 км) і па восем раз наведаць агнявы рубеж (8 патронаў, спудлаванне — стометровае штрафное кола).
Свята біятлону пройдзе на футбольным стадыёне клуба нямецкай бундэслігі «Шальке‑04», трыбуны якога змяшчаюць амаль 62 тыс. гледачоў.
Жывая трансляцыя на тэлеканале «Еўраспорт» а 19‑й.