Шумахер вяртаецца

Источник материала:  
Шумахер вяртаеццаМіхаэль Шумахер падпісаў кантракт з камандай «Мэрсэдэс Гран-пры» і возме удзел ў чэмпіянаце свету 2010. Згодна з гадавым кантрактам, ганарар легендарнага немца складзе € 7 млн. Напарнікам Шумахера па камандзе будзе яго суайчыннік Ніка Росберг.Міхаэль пачне ўдзельнічаць у гонках ў сакавіку наступнага года, калі чэмпіянат «Формулы-1» стартуе ў Бахрэйне.

Міхаэль Шумахер планаваў вярнуцца ў «Формулу-1» летам 2009-га г. Ён павінен быў замяніць пілота «Фэрары» бразільца Фэліпэ Маса, які атрымаў цяжкую траўму падчас этапу «Формулы-1» у Венгрыі. Аднак тады нямецкі пілот не змог выступаць з-за наступстваў траўмы шыі, атрыманай у выніку дарожнага інцыдэнту.

Тое, што знакаміты нямецкі гоншчык пачне выступаць за нямецкую каманду, толькі дадасць яму папулярнасці ў Германіі.
←Баскетболисты "Минска-2006" разгромили "Сож" в матче чемпионата Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика