Беларус Антон Кушнiр лiдзiруе пасля двух этапаў Кубка свету

Источник материала:  

Беларус Антон Кушнiр лiдзiруе пасля двух этапаў Кубка светуПасля двух этапаў Кубка свету, якiя прайшлi ў мiнулыя выхадныя ў кiтайскiм Чанчуне, беларус Антон Кушнiр узначалiў агульны залiк мужчынскiх спаборнiцтваў. 19 снежня спартсмен стаў пераможцам першага этапа, а на наступны дзень заняў трэцюю прыступку п'едэстала. Прычым пасля квалiфiкацыi ён займаў другое месца, але ў фiнале беларуса апярэдзiлi два кiтайскiя фрыстайлiсты. У фiнал другога этапу прабiўся яшчэ адзiн беларус Дзянiс Осiпаў, якi заняў сёмае месца. Па вынiках двух этапаў Кубка свету сярод лыжных акрабатаў лiдзiруе беларус Антон Кушнiр, якi набраў 160 ачкоў. Адзначым, што ў сямёрцы лiдараў агульнага залiку адразу пяць кiтайцаў. Двухразовы прызёр алiмпiяд Дзмiтрый Дашчынскi ў спаборнiцтвах удзелу не прымаў з-за траўмы. Застаўся дома i бронзавы прызёр Гульняў-2002 Аляксей Грышын.

У жаночых спаборнiцтвах на другiм этапе лепшай з беларусак стала Асоль Слiвец, якая аднавiла выступленнi пасля працяглага перапынку, звязанага з нараджэннем дзiцяцi. Яна заняла восьмае месца. Ала Цупер у фiнал не трапiла. На першым этапе Ала Цупер заняла 9-е месца, а Асоль Слiвец — 16-е.

←Все должно быть в шоколаде!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика