Эліта — не для моладзі
21.12.2009 10:45
—
Новости Спорта
На моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі ў групе В першага дывізіёна, які прайшоў у Гданьску з 14 па 20 снежня, зборная Беларусі заняла другое месца.
У заключнай сустрэчы каманда Васіля Спірыдонава перамагла Казахстан — 5:1, аднак гэты матч не меў турнірнага значэння. Беларускія хакеісты за тур да фінішу страцілі шанс пазмагацца за першае месца і выйсці ў топ‑дывізіён, куды не могуць прабіцца трэці год запар.
Спрэчку за адзіную пуцёўку вялі Нарвегія і Італія. У нядзельнай вочнай сустрэчы скандынавы аказаліся мацнейшыя — 3:0 і занялі першае месца, набраўшы ў пяці матчах 14 пунктаў. Беларусы фінішыравалі другімі з 11 пунктамі. На трэцім месцы Італія з 8 пунктамі.