Герасімец зноў узначаліў «Окжетпес»

Источник материала:  
15.12.2009 10:05 — Новости Спорта

Былы форвард «Зеніта» і зборнай Беларусі Сяргей Герасімец другі раз ўзначаліў «Окжетпес».

У 2006 г. 44‑гадовы спецыяліст заняў з камандай 11‑е месца ў чэмпіянаце Казахстана, а цяпер прагне палепшыць гэты вынік. Сёлета клуб фінішаваў на 12-м месцы з 14-ці.

«Я прыняў прапанову, бо засумаваў па футболе. Я знаёмы з магчымасцямі клуба, ведаю, што ў Какчатаве можна стварыць баяздольны калектыў, і з вялікім задавальненнем вяртаюся ў Казахстан.

На жаль, пасля 2006 года я не працаваў галоўным трэнерам, таму зараз у мяне вялікія планы. Вядома, хочацца, каб «Окжетпес» выступаў у прэм’ер‑лізе і змагаўся за высокія месцы. Але калі давядзецца гуляць у першым дывізіёне, то не бачу ў гэтым вялікай праблемы. Галоўнае, зрабіць добрую каманду».

←Андрей Костицын стал первой звездой в матче НХЛ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика