«Творым гісторыю разам»

Источник материала:  
14.12.2009 15:53 — Новости Спорта

«Творым гісторыю разам»

У Кіеве 14 снежня прэзентавалі лагатып і слоган Чэмпіяната Еўропы па футболе, што пройдзе ў 2012 г. у Польшчы і ва Украіне.

Слоганам Чэмпіяната Еўропы стане сказ «Творым гісторыю разам». Пра гэта было паведамлена ў панядзелак на ўрачыстай цырымоніі ў Кіеве.

Лагатып уяўляе сабой тры пялёсткі, адзін — у форме футбольнага мяча, другі — выкананы ў жоўта‑блакітных (украінскіх) колерах, трэці — бела‑чырвоны — сімвалізуе Польшчу.

Ва ўрачыстасці бралі ўдзел прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэм’ер‑міністр Юлія Цімашэнка, прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні, кіраўнік украінскай футбольнай федэрацыі Грыгорый Суркіс, кіраўнікі гарадоў, дзе пройдзе кантынентальнае першынство.

***

11 снежня выканкам УЕФА на выездным пасяджэнні ў Фуншале (Партугалія) прыняў рашэнне пакінуць чатыром украінскім гарадам — Кіеву, Данецку, Львову і Харкаву — права правесці матчы чэмпіянату Еўропы.

Апроч таго, ухвалена канчатковае рашэнне, што фінал турніру пройдзе ў Кіеве.

←В Киеве представили логотип Евро-2012

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика