Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плей‑оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў
У сераду прайшлі заключныя матчы групавога турніру футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Група Е: «Ліверпуль» — «Фіярэнціна» — 1:2, «Ліён» — «Дэбрэцэн» — 4:0.
Выніковае становішча: Фіярэнціна — 15, Ліён — 13, Ліверпуль — 4, Дэбрэцэн — 0.
«Фіярэнціна» і «Ліён» выйшлі ў плей-оф (1/8 фіналу) Лігі чэмпіёнаў, «Ліверпуль» згуляе ў Лізе Еўропы.
***
Група F: «Інтэр» — «Рубін» — 2:0, «Дынама» Кіеў — «Барселона» — 1:2.
Выніковае становішча: Барселона — 11, Інтэр — 9, Рубін — 6, Дынама — 5.
«Барселона» і «Інтэр» выйшлі ў плей‑оф, «Рубін» адпраўляецца ў Лігу Еўропы.
***
Група G: «Штутгарт» — «Уніра» — 3:1, «Севілья» — «Рэйнджэрс» — 1:0.
Выніковае становішча: Севілья — 13, Штутгарт — 9, Уніра — 8, Рэйнджэрс — 2.
«Севілья» і «Штутгарт» выйшлі ў 1/8 фіналу, «Уніра» згуляе ў Лізе Еўропы.
***
Група H: «Алімпіякас» — «Арсенал» — 1:0, «Стандард» — АЗ — 1:1.
Выніковае становішча: Арсенал — 13, Алімпіякас — 10, Стандард — 5, АЗ — 4.
«Арсенал» і «Алімпіякас» выйшлі ў 1/8 Лігі чэмпіёнаў, «Стандард» згуляе ў Лізе Еўропы.
***
Усе 16 удзельнікаў плей‑оф Лігі чэмпіёнаў:
Пераможцы груп: «Бардо», «Манчэстэр Юнайтэд», «Чэлсі», «Рэал», «Барселона», «Фіярэнціна», «Севілья», «Арсенал».
Каманды, што занялі другія месцы: «Баварыя», ЦСКА, «Порту», «Мілан», «Інтэр», «Ліён», «Штутгарт», «Алімпіякас».
Лёсаванне пройдзе 18 снежня ў штаб‑кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне (пачатак а 13‑й).
У 1/8 фіналу пераможцы груп згуляюць з камандамі, што занялі другія месцы. Але на гэтым этапе не могуць сустрэцца дружыны з адной краіны, а таксама каманды, што гулялі ў адной групе. Прыкладам, МЮ і ЦСКА.
Матчы 1/8 фіналу будуць расцягнутыя на месяц, згодна з новым рэгламентам.
Першыя сустрэчы пройдуць 16/17 і 23/24 лютага на палях клубаў, што занялі другія месцы, матчы ў адказ — 9/10 сакавіка і 16/17 сакавіка.