Вiкторыя Азаранка — сёмая ў сусветным рэйтынгу

Источник материала:  

У чарговым рэйтынг-лiсце Жаночай тэнiснай асацыяцыi (WTA), нiякiх змяненняў не адбылося.

На першым месцы па-ранейшаму амерыканка Серэна Уiльямс, у якой 9075 ачкоў, другое месца ў расiянкi Дзiнары Сафiнай (7800), а замыкае тройку наймацнейшых тэнiсiстак планеты яшчэ адна расiйская спартсменка Святлана Кузняцова (6141).

Найлепшай з беларускiх тэнiсiстак з'яўляецца 20-гадовая Вiкторыя Азаранка, якая завяршае гэты год на высокiм 7-м месцы, маючы 4820 балаў. У першую сотню ўваходзiць яшчэ адна наша суайчыннiца 21-гадовая Вольга Гаварцова, якая знаходзiцца на 52-й пазiцыi, Настасся Якiмава займае 110-е месца, Дар'я Кустава — 121-е, Кацярына Дзегалевiч — 170-е, Ірына Кур'яновiч — 238-е, Таццяна Пучак — 264-е, а Ксенiя Мiлеўская — 331-е.

У парным рэйтынг-лiсце Вiкторыя Азаранка займае 15-ю пазiцыю.

БЕЛТА.

.

←Единоборства. Пирожки в кулаке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика