«Дынама» (Мінск) — «Лада» (Тальяці) — 4:2

Источник материала:  
07.12.2009 21:15 — Новости Спорта

Серыю з трох хатніх паядынкаў мінскае «Дынама» пачало з перамогі. Каманда Аляксандра Андрыеўскага аказалася мацней тальяцінскай «Лады».

Клубы знаходзяцца прыкладна на аднолькавых пазіцыях у чэмпіянаце КХЛ, але ў розных канферэнцыях. Першы перыяд мінчане выйгралі з мінімальным лікам, дзякуючы шайбе Лінтнэра. У другім — Плэт замацаваў перавагу.

Тальяцінцы не збіраліся прайграваць без бою. Сцяпан Крываў і Віктар Другаў двойчы паразілі вароты Віталя Коваля. Але зноў пайшла гульня ў «дынамаўскага» лідэра Ханеса Хювенена.

Магчыма, яго задзела незапрашэнне ў склад зборнай Фінляндыі, а, магчыма, няўдачы працягвацца доўга не маглі. Менавіта дзве шайбы Ханеса прынеслі мінчанам перамогу — 4:2.

Мінскае «Дынама» цяпер мае 40 пунктаў пасля 32 гульняў. У агульным заліку беларусы на 9-ым месцы ў Заходняй канферэнцыі.

Наступную гульню «Дынама» правядзе дома 9 снежня супраць ніжнекамскага «Нафтахіміка».

←Беларусь осталась на 31 месте в рейтинге Кубка Дэвиса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика