КНДР у адной групе з Бразіліяй і Партугаліяй
04.12.2009 20:33
—
Новости Спорта
У паўднёваафрыканскім Кейптауне адбылося лёсаванне групавой стадыі чэмпіянату свету‑2010. Групы выглядаюць наступным чынам:
Група А: Паўднёва‑Афрыканская Рэспубліка, Мексіка, Уругвай, Францыя;
Група B: Аргенціна, Нігерыя, Паўднёвая Карэя, Грэцыя;
Група С: Англія, ЗША, Алжыр, Славенія;
Група D: Германія, Аўстралія, Сербія, Гана;
Група Е: Галандыя, Данія, Японія, Камерун;
Група F: Італія, Парагвай, Новая Зеландыя, Славакія;
Група G: Бразілія, КНДР, Кот‑д’Иувар, Партугалія;
Група Н: Іспанія, Швейцарыя, Гандурас, Чылі;
Наймацнейшай на першы погляд падаецца група G.