Сёння: БАТЭ — «Бенфіка»
Сёння, 2 снежня, пройдзе матч 5‑га туру футбольнай Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і лісабонскай «Бенфікай».
Пачатак матчу а 20‑й.
Білеты па 10 000, 20 000, 30 000 рублёў. Па стане на 1 снежня было прададзена толькі 6 тыс. білетаў.
У першым туры, 17 верасня, БАТЭ і «Бенфіка» сустракаліся ў Партугаліі, і тады лісабонцы перамаглі з лікам 2:0.
Пасля гэтага БАТЭ прайграла ў Мінску (1 кастрычніка) «Эвертану» — 1:2, перамагло ў Мінску (22 кастрычніка) АЕК — 2:1, згуляла ў АЕКам у Афінах (5 лістапада) унічыю 2:2.
«Бенфіка» 1 кастрычніка прайграла ў Афінах АЕКу 0:1, 22 кастрычніка парвала на дробныя шматкі ў Лісабоне «Эвертан» —5:0, выйграла ў гасцях (5 лістапада) у «Эвертана» 2:0.
Cёння ўвечары будзе не халадней, чым на матчы 1 кастрычніка БАТЭ — «Эвертан». Тады было не вышэй за +5‑6 градусаў, але ўвесь матч ліў дождж. А гульню наведала 21 тыс. гледачоў.
Сёння на вечар прагназуюць +6, невялікі дождж.
***
Хто не зможа схадзіць на матч, можа паглядзець яго па тэлевізары. Пачатак трансляцыі на канале БТ а 20‑й.
«Панараму» некуды засунулі.
***
Сёння, 2 снежня, у Афінах згуляюць АЕК і «Эвертан». Пачатак а 20‑й. 17 верасня, у дзень уз"яднання (або, як каму падабаецца, дзень акупацыі Заходняй Беларусі), «Эвертан» у Ліверпулі перамог грэкаў з лікам 4:0.
Пасля 4 тураў: «Бенфіка» — 9 балаў, «Эвертан» — 6, АЕК і БАТЭ — па 4.
Ранейшыя гульні:
- 17 верасня: Бенфіка – БАТЭ – 2:0, Эвертан – АЕК – 4:0,
1 кастрычніка: БАТЭ – Эвертан – 1:2, АЕК – Бенфіка – 1:0,
22 кастрычніка: БАТЭ – АЕК – 2:1, Бенфіка – Эвертан – 5:0.
5 лістапада: АЕК – БАТЭ – 2:2, Эвертан – Бенфіка - 0:2.
Групавы турнір завершыцца 17 снежня. БАТЭ згуляе ў Ліверпулі з «Эвертанам», а «Бенфіка» ў Лісабоне з АЕКам.
У плей‑оф (1/16 фіналу) выходзяць дзве лепшыя каманды.