Як дзяцей

Источник материала:  
02.12.2009 10:00 — Новости Спорта

Баскетбалісты клуба «Мінск‑2006» пацярпелі два разгромныя паражэнні на старце «Еўрачэленджу», які з’яўляецца трэцім па значнасці еўракубкавым турнірам.

24 лістапада ў Самары мінская каманда прайграла мясцовым «Красным крыльям» з лікам 68:106 (7:23, 17:29, 19:30, 25:24), а 1 снежня дома ўступіла італьянскаму клубу «Скаваліні» — 49:80 (14:19, 12:24, 9:25, 14:12).

Наступны матч «Мінск‑2006» правядзе 8 снежня ў Амстэрдаме супраць аднайменнага галандскага клуба. Становішча каманд у групе С пасля двух тураў: «Скаваліні» — 4 ачкі (розніца мячоў 146‑90), «Чырвоныя крылы» — 4 (184‑137), «Амстэрдам» — 2 (110‑144), «Мінск‑2006» — 2 (117‑186).

У наступны раунд выходзяць дзве лепшыя каманды.

←Биатлон. Стартует первый этап кубка мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика