Галоўны трэнер «Бенфікі»: Мы лічым, што павінны перамагчы

Источник материала:  
01.12.2009 16:29 — Новости Спорта

1 снежня ў Мінску прайшла прэс‑канферэнцыя галоўнага трэнера партугальскага футбольнага клуба «Бенфіка» Жоржэ Жэзуша напярэдадні матчу групавога этапа Лігі Еўропы супраць беларускага БАТЭ.

Галоўны трэнер «Бенфікі»: Мы лічым, што павінны перамагчы

«Мы мяркуем, што павінны перамагчы», — заявіў настаўнік гасцей. «Трэба забіваць, — падкрэсліў ён, — таму што перамога дазваляе нам выйсці ў наступны раунд. Іншая рэч, што забіваць увесь час немагчыма, на працягу некалькіх матчаў нам гэта не ўдавалася».

Бразільскі паўабаронца «Бенфікі» Рамірэс прызнаўся, што ў Мінску яму холадна. «Але трэба браць пад увагу, што мы знаходзімся ў паўночнай краіне, — сказаў ён. — Не думаю, што надвор’е будзе нейкай перашкодай для нашай каманды. Апошнія матчы зборная Бразіліі гуляла пры халодным надвор’і, і я прызвычаіўся да гэтай тэмпературы, так што, думаю, праблем не будзе».

«Заўтра вельмі важны дзень, — зазначыў Жэзуш. — Усе мы павінны сканцэнтравацца для таго, каб атрымаць тры пункты. Лічу, што БАТЭ — вельмі высокакваліфікаваная, зладжаная каманда, матч з якой будзе для нас цяжкім».

←«Бенфика» рассчитывает обыграть БАТЭ и занять первое место в группе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика