Віктар Ганчарэнка: БАТЭ жыве надзеяй прайсці ў наступны раунд Лігі Еўропы

Источник материала:  
Віктар Ганчарэнка: БАТЭ жыве надзеяй прайсці ў наступны раунд Лігі Еўропы"Спадзяюся, што абедзве каманды пакажуць якасны футбол, які падабаецца балельшчыкам, — сказаў Ганчарэнка. — У футболе няма непераможных каманд. "Бенфіку" ў гэтым сезоне ўжо абыгрывалі АЕК і "Ворскла", хоць матч ва Украіне мала што значыў. Мы жывем надзеяй выйсці ў наступны круг. Калі пераможам у астатніх матчах, ні ад каго не будзем залежаць".

Паводле слоў Ганчарэнкі, "Бенфіка" — збалансаваная каманда з моцнымі выканаўцамі, аднак у адрозненне ад пачатку сезона ў яе знізілася рэалізацыя галявых момантаў.

Галоўны трэнер БАТЭ паведаміў, што, за выключэннем Ігара Стасевіча ў камандзе ўсе здаровыя і знаходзяцца ў добрым фізічным стане, а паўабаронцы Павел Няхайчык і Аляксандр Валадзько маюць "проста ашаламляльную форму". "У нас была гульнявая практыка дзякуючы таму, што "Мінск" пайшоў нам насустрач, і мы правялі матчы Кубка Беларусі пазней запланаванага", — сказаў трэнер.

Ганчарэнка таксама адзначыў, што для яго прыемна прызнанне лепшым трэнерам года ў Беларусі. "Аднак гэта заслуга ўсяго клуба, усяго трэнерскага штаба — я ні ў якім выпадку не аддзяляю сябе ад іх", — сказаў настаўнік БАТЭ.

Матч "Бенфіка" — БАТЭ адбыўся 17 верасня ў Лісабоне і завяршыўся перамогай гаспадароў з лікам 2:0. Становішча каманд у групе I пасля чатырох тураў: "Бенфіка" — 9 ачкоў (розніца мячоў 9-1), "Эвертан" — 6 (6-8), БАТЭ — 4 (5-7), АЕК — 4 (4-8).

Сустрэча БАТЭ — "Бенфіка" пройдзе 2 снежня на мінскім стадыёне "Дынама". Пачатак — у 20.00. У гэты ж дзень АЕК згуляе дома з "Эвертанам".
←Баскетболисты "Минска-2006" сегодня проведут первый домашний матч Еврочелленджа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика