Сем медалёў — сёмае месца

Источник материала:  

Беларускiя штангiсты занялi 7-е месца ў агульным медальным залiку на чэмпiянаце свету па цяжкай атлетыцы, якi прайшоў ў Паўднёвай Карэi. Па суме дваябор'я нашы суайчыннiкi двойчы станавiлiся сярэбранымi прызёрамi — Настасся Новiкава i Сяргей Лагун. Яшчэ пяць малых медалёў беларусы заваявалi ў асобных практыкаваннях. Лагун выйграў "золата" ў штуршку i "бронзу" ў рыўку, Новiкава заваявала дзве сярэбраныя ўзнагароды — у рыўку i штуршку, Ганна Бацюшка (63 кг) стала сярэбраным прызёрам у рыўку. З-за траўмы, атрыманай на трэнiроўцы, на памост не змог выйсцi сусветны рэкардсмен i алiмпiйскi чэмпiён-2008 Андрэй Арамнаў (да 105 кг).

Прызавая чацвёрка ад Мелiты

У Берлiне завяршыўся фiнал Гран-пры па мастацкай гiмнастыцы — падагульняльны турнiр года, куды дапускаюцца лепшыя спартсменкi сезона. У мнагабор'i Мелiта Станюта замкнула прызавую тройку, прапусцiўшы наперад расiянак — алiмпiйскую чэмпiёнку-2008 Яўгенiю Канаеву i Дар'ю Кандакову. Яшчэ тры ўзнагароды беларуска заваявала ў асобных вiдах практыкаванняў. У кампазiцыях з абручом i стужкай яна стала сярэбраным прызёрам, а ў практыкаваннi са скакалкай ёй дасталася "бронза".

←Еврочеллендж. Анонс. Битва психологий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика