На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы беларусы заваявалі сем медалёў

Источник материала:  
30.11.2009 09:54 — Новости Спорта

Сем медалёў — залаты, пяць сярэбраных і бронзавы — заваявалі беларускія спартсмены на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які прайшоў у Паўднёвай Карэі 20—29 лістапада.

Сяргей Лагун (да 85 кг) стаў першым у штуршку, трэцім у рыўку і другім па суме дваябор’я. Анастасія Новікава (да 58 кг) была другой у рыўку, штуршку і суме дваябор’я, Ганна Бацюшка (да 63 кг) — другой у рыўку.

У агульным медальным заліку Беларусь заняла сёмае месца пасля Кітая (18 залатых, 11 сярэбраных і 10 бронзавых), Казахстана (9, 1, 2), Паўднёвай Карэі (6, 3, 5), Арменіі (3, 4, 5), Польшчы (3, 0, 0) і Расіі (2, 9, 2).

На сусветным першынстве з‑за траўмы не выступіў алімпійскі чэмпіён Пекіна Андрэй Арамнаў.

←Олимпийский чемпион Пекина-2008 белорус Андрей Арямнов не сможет выступить на чемпионате мира по тяжелой атлетике, который проходит в Южной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика