Мірны і Рам выйшлі ў паўфінал выніковага турніру АТР

Источник материала:  
27.11.2009 16:58 — Новости Спорта

На выніковым турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у Лондане ў пятніцу праходзяць апошнія сустрэчы папярэдняга раўнду.

У парным разрадзе беларуска-ізраільскі дуэт Максім Мірны і Эндзі Рам у заключным матчы групы В сустракаліся з Леандра Паесам (Індыя) і чэхам Лукашам Длоўхім. Упарты паядынак завяршыўся перамогай Мірнага і Рама ў двух сэтах – 7:6, 6:4, якія выйшлі ў паўфінал.

Раней у гэтай групе пуцёўку ў паўфінал датэрмінова забяспечыла сабе пара Лукаш Кубат (Польшча) – Аліўе Марак (Аўстрыя), якая сёння ўвечары сустрэнецца з амерыканцамі Бобам і Майкам Браянам.

З групы А ў паўфінальную стадыю выйшлі два інтэрнацыянальныя дуэты: Махеш Бхупаці (Індыя) – Марк Ноўлз (Багамскія выспы) і Францішак Чэрмак (Чэхія) – Міхал Мерціняк (Славакія).

Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 28 лістапада, а фіналы – 29 лістапада.

←Максим Мирный и Энди Рам вышли в полуфинал итогового турнира АТР

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика