26.11.2009 21:37
—
Новости Спорта
Мінскае «Дынама» атрымала другую запар перамогу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Дома каманда Аляксандра Андрыеўскага выйграла ў маскоўскіх аднаклубнікаў.
Варта адзначыць, што гэта ўжо другая перамогу ў сезоне мінчан над масквічамі. У сталіцы Расіі нашы аказаліся мацней з лікам 5:1.
Сёння Антонаў і Ўэскат вывелі «зуброў» наперад, але намаганнямі Удлерка і Гудлера масквічы лік зраўнялі яшчэ ў першым перыядзе — 2:2.
У другім і трэцім перыядах Рыхтар Лінтнэр і Уладзімір Дзянісаў закінулі па адной шайбе. Выніковы лік — 4:2.
Цяпер «Дынама» мае 35 пунктаў пасля 27 гульняў. І займае дзевяты радок у заходняй канферэнцыі КХЛ.
Наступную гульню «Дынама» правядзе ў суботу дома з піцерскім СКА.