Стаў кропку, джэф Плат!

Источник материала:  

Усё ж такi добра, што беларускi клуб выступае ў чэмпiянаце КХЛ. Колькi б нi гучала крытыкi: маўляў, трэнiруем легiянераў за свае ж грошы, не даём гуляць беларусам i гэтак далей, але радасныя хвiлiны перамог пераважваюць усё астатняе. Цяжка ўявiць нават, да якiх глыбiнь апусцiўся б настрой заўзятараў мiнскага "Дынама", калi б туманны вечар панядзелка прынёс чарговае, пятае запар, паражэнне.

А яно было даволi верагоднае. У госцi прыехаў яраслаўскi "Лакаматыў" — каманда, што займае другое месца ў Заходняй канферэнцыi — з "галоўным машынiстам" фiнам Кары Хейкiля начале. Не верылi ў добры вынiк, напэўна, i тыя гледачы, якiя засталiся дома, пакiнуўшы Палац спорту без звыклага аншлагу. Сiратлiва на пляцоўцы было таксама Осi Ваанену: з усяго фiнскага дэсанту ў баявой форме застаўся толькi ён. Ёкела, Пелтанен, Хювенен i Маканен пакуль адпачываюць у лазарэце.

Здаецца, паважаныя чытачы, вы, калi нават i не бачылi гульнi, можаце дакладна сказаць, як пачаўся паядынак для нашай каманды. Дынамаўцы ў гэтым сезоне прынялi за добрую традыцыю першы перыяд праводзiць на вялiкiх хуткасцях i з несумненнай перавагай над любым супернiкам. Вось i цяпер, не паспелi яраслаўцы прызвычаiцца да мiнскага лёду, як Дзянiсаў, Задзялёнаў i Шэўц ператварылi лiк на табло са стартавых нулёў на 3:0. Пры тым, што з iншага боку пляцоўкi Мезiн нават па-сапраўднаму нi разу не ўступiў у гульню. Мяркую, шмат у каго ўзнiкла думка: "Няўжо гэта тое самае "Дынама", якое пару дзён таму бязвольна саступала "МВД" i "Спартаку"?" На жаль, тое.. На жаль, бо другi i трэцi перыяды яскрава прадэманстравалi невылечнасць "хваробы". Проста давесцi супрацьстаянне да перамогi нецiкава. Трэба абавязкова прымусiць пахвалявацца заўзятараў, прыўнесцi тым самым у гульню элементы iнтрыгi. Такiя сцэнары ў мiнскай каманды "пiшуцца" надзвычай паспяхова. 23 лiстапада атрымалася з "хэпi эндам". Пасля таго, як "Лакаматыў" у апошняй трэцi зраўняў лiк, а дадатковыя 5 хвiлiн галоў не прынеслi, былi прызначаныя булiты, у якiх Андрэй Мезiн, адбiўшы два кiдкi з трох, яшчэ раз паказаў высокi ўзровень свайго майстэрства. Пераможная ж кропка на рахунку Джэфа Плата.

...Як бы нi заварожвала сама гульня, якiя б эмоцыi яна нi выклiкала, галоўнае ў гэты туманны вечар адбывалася ў перапынку. Бацькi маленькага хлопчыка Ванi Цэдрыка з рук капiтана "бела-блакiтных" Вiлi Пелтанена атрымалi чэк на даволi вялiкую суму, сабраную падчас дабрачыннага пешага паходу, арганiзаванага Федэрацыяй хакея нашай краiны i клубам "Дынама-Мiнск". Грошы пойдуць на аперацыю Ваневых вачэй. Будзем спадзявацца, што зусiм хутка яны ўпершыню пабачаць прыгажосць гэтай зямлi, прыгажосць жыцця, прыгажосць спорту!

Яўген ВАРАКСА.

←Еврочеллендж. Флорес и фауна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика