Мірны і Рам выйгралі ў першым матчы выніковага тэніснага турніру ў Лондане
Максім Мірны і Эндзі Рам паспяхова пачалі выступленні на выніковым турніры Асацыяцыі тэнісістаў‑прафесіяналаў (АТР) у Лондане.
У стартавым матчы групы «B» беларуска‑ізраільскі дуэт (7‑ы нумар пасеву) выйграў у амерыканцаў братоў Боба і Майка Браянаў (2) у двух сэтах з аднолькавым лікам 6:4.
У гэтай жа групе сёння адбудзецца яшчэ адзін матч — пара Лукаш Длоўхі (Чэхія) — Леандр Паес (Індыя, 4) сустрэнецца з Лукашам Кубатам (Польшча) — Аліўе Маракам (Аўстрыя, 6).
Напярэдадні адбыліся першыя сустрэчы ў групе А: Даніэль Нестар (Канада) і Ненад Жымонжыч (Сербія, 1) прайгралі дуэту Марыюш Фірстэнберг — Марцін Маткоўскі (Польшча, 8) у двух сэтах — 4:6, 4:6. Пара Махеш Бхупаці (Індыя) — Марк Ноўлз (Багамы, 3) абыграла Францішка Чэрмака (Чэхія) і Міхала Мэрціняка (Славакія, 5) ‑ 6:3, 6:3.
Сёлетні выніковы турнір, агульны прызавы фонд якога складае $ 5 млн., завершыцца ў нядзелю, 29 лістапада.