У чэмпіянаце КХЛ мінскае «Дынама» пацярпела трэцяе паражэнне запар

Источник материала:  
19.11.2009 22:14 — Новости Спорта

Трэцяе паражэнне запар пацярпела мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 19 лістапада каманда Аляксандра Андрыеўскага саступіла на сваёй пляцоўцы МУС з Балашыхі — 1:5 (0:3, 0:2, 1:0).

Шайбы закінулі: у гаспадароў — Юнас Андэрсан (59.59, у большасці), у гасцей — Уладзімір Гарбуноў (5.55), Максім Вялікаў (10.05), Марцін Штрбак (19.59), Дзяніс Кокараў (31.50, 33.42, у большасці).

Пасля пятай прапушчанай шайбы замест Віталя Коваля ў вароты гаспадароў стаў Андрэй Мезін.

У мінулым сезоне «Дынама» і МУС у дзвюх вочных сустрэчах раздзялілі балы, атрымаўшы дома перамогі па булітах (3:2 у Мінску, 6:5 у Балашысе).

Пасля 24 матчаў на рахунку «Дынама» 30 балаў

(8 перамог у асноўны час, 1 у овертайме, 2 па булітах і 13 паражэнняў у асноўны час, 54 закінутыя і 69 прапушчаных шайб).

Раней з аднолькавым лікам 1:4 мінскі клуб прайграў у Казані «Ак Барсу» (14 лістапада) і ў Ніжнякамску «Нафтахіміку» (16 лістапада).

Наступныя чатыры матчы дынамаўцы таксама правядуць дома:

21 лістапада — з маскоўскім «Спартаком», 23-га — яраслаўскім «Лакаматывам», 26-га — маскоўскім «Дынама», 28-га — санкт-пецярбургскім СКА.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Хоккеисты минского "Динамо" проиграли дома подмосковному МВД в чемпионате КХЛ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика