Маладзёжка завяршыла сезон на 3‑м месцы ў групе

Источник материала:  
19.11.2009 09:29 — Новости Спорта

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе завяршыла сезон на трэцім месцы ў 10‑й адборачнай групе чэмпіянату Еўропы.

18 лістапада Аўстрыя разграміла дома Азербайджан — 4:0 і ўзначаліла турнірную табліцу, правёўшы на адзін матч больш за найбліжэйшых канкурэнтаў.

Становішча каманд: Аўстрыя — 13 ачкоў (6 матчаў; розніца мячоў 13‑6), Шатландыя — 12 (5; 11‑3), Беларусь — 12 (5; 11‑7), Албанія — 4 (7; 9‑17), Азербайджан — 0 (5; 3‑14).

Напярэдадні зборная Беларусі перамагла ў гасцях каманду Албаніі з лікам 2:1 (Скавыш, 8, 36 — Рошы, 76).

Наступны матч каманда Георгія Кандрацьева правядзе 11 жніўня 2010 года ў гасцях супраць Аўстрыі.

Пераможцы дзесяці груп і чатыры лепшыя зборныя з ліку тых, якія фінішуюць на другім месцы, працягнуць барацьбу ў плей‑офф.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Белый: у Наумова нет акций минского "Динамо"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика