Украіна – Грэцыя – 0:1

Источник материала:  
18.11.2009 21:56 — Новости Спорта

У Данецку 18 лістапада яны саступілі зборнай Грэцыі з лікам – 0:1. Нагадаем, што ў першым матчы ў Афінах 14 лістапада была зафіксавана нічыя – 0:0.

Для тых, хто ўчора нарадзіўся, размова пра футбол [задаваў, у прыватнасці, пытанне пра від спорту наш чытач "маг-н"].

Украінцы былі супернікам беларусаў у адборачнай групе. Беларусы саступілі ў гасцях (0:1) і згулялі ўнічыю дома (0:0).

Сёння пуцёўку на чэмпіянат свету заваявала як прадстаўнік Афрыкі зборная Алжыра,

што перамагла ў дадатковым матчы зборную Егіпта – 1:0. Матч праходзіў у Судане.

У 21:45 пачаліся матчы Славенія – Расія (першы матч – 1:2-Расія) і Боснія – Партугалія (першы матч 0:1), а 22-й пачнецца матч Францыя – Ірландыя (першы матч 1:0).

А 1-й ночы – Уругвай – Коста-Рыка (першы матч 1:0).

Такім чынам паводле стану на сераду, 22:00, пуцёўкі на чэмпіянат свету заваявалі 28 зборных з 32-х.

Паўднёва‑Афрыканская Рэспубліка (як арганізатар),

Еўропа: Англія, Данія, Галандыя, Іспанія, Італія, Германія, Славакія, Сербія, Швейцарыя, Грэцыя.

Азія: Японія, КНДР, Рэспубліка Карэя, Аўстралія.

Афрыка: Гана, Кот Д’Івуар, Камерун, Нігерыя, Алжыр.

Паўднёвая Амерыка: Бразілія, Парагвай, Чылі, Аргенціна.

КОНКАКАФ: Мексіка, ЗША, Гандурас.

Акіянія: Новая Зеландыя.

←Хоккей. Бобруйский «Шинник» остался без тренера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика