Дынама перамагло чацвёрты раз запар
Трэба адзначыць, што дынамаўцы першымi прабiлi вароты супернiка i павялi ў матчы. Затым жа прапусцiлi тры шайбы i толькi ў канцы паядынку здолелi лiк зраўняць. Матч-штрафам пакараны галкiпер беларускай каманды Андрэй Мезiн. У пачатку другога перыяду ён быў выдалены да канца матчу за нязгоду з рашэннем суддзi. Сутнасць у тым, што шайба трапiла ў шлем беларускага галкiпера, i суддзя гульню спынiў. Пасля гэтага тальяцiнец Андрэй Мiхноў праштурхнуў шайбу ў вароты Мезiна, якi выключыўся з гульнi. Абураны варатар кiнуў на лёд прадметы экiпiроўкi, за што i быў выдалены.
Дзякуючы чацвёртай перамозе запар, мiнскiя дынамаўцы занялi восьмы радок у Заходняй канферэнцыi i ўвайшлi ў зону плэй-оф. У агульнай таблiцы клуб знаходзiцца на 13-м радку сярод 24 каманд. Два наступныя матчы "Дынама" таксама правядзе на выездзе. 14 лiстапада беларусы згуляюць супраць уладальнiка Кубка Гагарына казанскага "Ак Барса", а 16 лiстапада — з нiжнякамскiм "Нафтахiмiкам".
Алена КРАВЕЦ.